Занятак па выяўленчай дзейнасці «Сукенка для лялькі»
У нашым дзіцячым садзе прайшоў занятак па выяўленчай дзейнасці на тэму «Сукенка для лялькі».
Мэтай занятку было фарміраванне ўмення дэкараваць сілуэт адзення элементамі беларускага арнаменту. Падчас работы дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускага народнага арнаменту, яго колерамі і простымі ўзорамі. Выхаванцы з цікавасцю ўпрыгожвалі сукенкі для лялек геаметрычнымі элементамі, праяўляючы фантазію, акуратнасць і творчыя здольнасці.
У ходзе занятку дзеці развівалі дробную маторыку рук, эстэтычны густ, уменне падбіраць узоры і колеры, а таксама далучаліся да нацыянальнай культуры і традыцый беларускага народа.
Усе работы атрымаліся яркімі, прыгожымі і непаўторнымі. Занятак падарыў дзецям добры настрой і новыя творчыя ўражанні.










